• Доллар 2.1174
  • Евро 2.3472
  • Рос. рубль 3.3171

У Драгічыне адбудзецца прэзентацыя кнігі «Новый Завіт» у перакладзе на заходнепалескую гаворку

11:14 02 мая 2019
Аўтарам перакладу з'яўляецца дыялектолаг Фёдар Клімчук, які памёр напрыканцы 2018 году, трохі не дачакаўшыся выхаду кнігі.

Дзякуючы Фёдару Данілавічу евангелісты загаварылі на мове яго роднай вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна.

Пераклад даецца ў заходнепалескай спрошчанай транскрыпцыі для таго, каб кожны чалавек з іншага рэгіёну мог чытаць тэкст без каментароў: так, як ён гучаць у брэсцка-пінскіх гаворках.

Гэта ўжо другое выданне пераклада Новага Запавета Клімчука, гэтым разам поўнае. Ініцыятар публікацыі з’яўляецца праект “Традыцыя” пад кіраўніцтвам Сяргея Доўгушава, а грошы на кнігу збіралі краўдфандынгам (ахвяраваннямі людзей праз інтэрнэт-пляцоўку).

Цалкам або часткова Біблія перакладзеная на паўтары тысячы моў і дыялектаў свету. Цяпер сярод іх — і гаворка вёскі Сіманавічы Дарагічынскага раёна.

Для перакладу асноўнай часткі Новага Запавета кандыдату філалагічных навук Фёдару Клімчуку спатрэбілася больш за 20 гадоў.

Сустрэча з галоўнымі ўдзельнікамі праекта “Традыцыя” адбудзецца 4 мая а 16.00 у Цэнтральнай раённай бібліятэцы (Драгічын, вул. К.Маркса, 3).

Спецыяльныя госці: этнограф Ірына Мазюк, спявак і музыка Сяргей Доўгушаў, дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі (вёска Вулька)

Уваход вольны.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

05 мая 2019 12:47

В Дрогичине презентовали Новый завет на полесском наречии. ВИДЕО

4 мая в Дрогичинской центральной районной библиотеке прошла презентация уникального издания - книги Новый завет на западнополесском наречии. Перевод Нового завета сделал уроженец деревни Симоновичи Дрогичинского района, известный фольклорист Фёдор Данилович Климчук.

29 апреля 2019 14:36

На вертолете в Дрогичинский район привезли благодатный огонь из Иерусалима. ВИДЕО

Один из самых известных белорусских священников Фёдор Повный прилетал 28 апреля на вертолете в Бездеж Дрогичинского района, где ему показали старинный обряд "Стрилка". Фёдор Повный привез в Дрогичинский район благодатный огонь из Иерусалима.

27 апреля 2019 17:42

В Дрогичине освящают пасхальные куличи. ФОТО

27 апреля, в Великую Субботу, жители Дрогичина пришли в церковь с корзинами для освящения продуктов.